gripp1Эпідэмія грыпу сёлета будзе ранняй. Пра гэта на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме заявіў галоўны санітарны лекар сталіцы Фёдар Германовіч. Каб не дапусціць росту захворванняў на грып да ўзроўню восені мінулага года, будзе праводзіцца вакцынацыя мінчанаў.

Германовіч: "Нам трэба, для таго каб выканаць рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Міністэрства аховы здароўя, прышчапіць 20% насельніцтва, амаль 400 тысяч чалавек. З рэспубліканскага бюджэту атрымаем каля 80 тысяч доз, і 140 тысяч доз будуць набытыя за кошт бюджэту Мінска. Дадаткова за кошт прадпрыемстваў, арганізацый і асабістых сродкаў будуць прышчэпленыя каля 140 тысяч".

Нагадаем, што летась з-за перавышэння парога захворвання ў Мінску эпідэмія грыпу і вострых рэспіраторна-вірусных захворванняў была абвешчаная 6 лістапада.

Еўрапейскае радыё для Беларусі