minsk01З-за працяглых дажджоў над Мінскам утварылася высокая празрыстасць атмасферы. З-за гэтага над сталіцай адзначаецца вялікі ўзровень ультрафіялету.

Як паведаміў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме старшыня Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Баравікоў, мінчукам лепш не загараць у паўдзённыя гадзіны.

Баравікоў: "Таму рэкамендацыі для насельніцтва, як і раней — не загараць у паўдзённыя гадзіны, асабліва гэта тычыцца дзяцей. У чэрвені таўшчыня азонавага пласту над тэрыторыяй Мінска знаходзілася ў норме. Лакальных змен, якія выяўляліся ў мінулыя гады — не зафіксавана".

Еўрапейскае радыё для Беларусі